Драсён павойны
Драсён павойны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Драсён павойны[3], Фало́пія павойная[4] (Fallópia convólvulus) — кветкавая расліна; від роду Фалопія (Fallopia) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Драсён павойны, павойка[5], фалопія павойная[4], бералёзка, блюшчаўнік, грачышка[6][7], бярозка[8], грачышка[9].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло тонкае, трывалае, простае або павойнае, даўжынёй да 100 см.
Лісце з чаранкамі, яйкападобна-трохкутнае, вострае, каля асновы глыбока сэрцападобнае.
Кветкі дробныя, сабраны па 3—6 у пазухах лісця. Калякветнік звонку зялёны, усярэдзіне белы або ружовы. Цвіце з чэрвеня па верасень.
Плод — трохграневы арэшак. Пладаносіць з ліпеня па кастрычнік. Можа захоўваць у глебе жыццяздольнасць звыш шасці гадоў.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў шматлікіх іншых рэгіёнах свету[10]. Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[11].
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]На акультураных тэрыторыях з’яўляецца пустазеллем. Узмацняе паляганне лёну, пшаніцы, што абцяжарвае, а часам робіць немагчымай механізаваную ўборку.
Ужываецца ў народнай медыцыне.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Гречишка вьюнковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазан І. П. Фалопія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 184. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гречишка вьюнковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Fallopia convolvulus (L.) A. Love. — Гречишка вьюнковая, фаллопия вьюнковая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- Fallopia convolvulus (L.) A. Löve // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Драсён павойны на сайце http://www.bayercropscience.ru Архівавана 16 верасня 2014.